РусскийБеларускi

 

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ОТДЕЛ ПО ОБРАЗОВАНИЮ КАМЕНЕЦКОГО РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "БЕЛОВЕЖСКИЙ ДЕТСКИЙ САД"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

админ сайта

 

© copyright

 


23.09.2022

Тыдзень роднай мовы

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, далучэння дзяцей да багацця беларускай мовы, выхавання патрыятычных пачуццяў у нашым дзіцячым садку праходзіў тыдзень беларускай мовы "Як ты дарага мне, родная мова" з 19 па 23 верасня. У рамках тыдня былі арганізаваны розныя мерапрыемствы.

Кожны дзень дзяцей другой малодшай групы пачынаўся з гутаркі "Нашы знакамітыя песняры". Выхавальнікі расказвалі дзецям пра творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа.


Ранішняя гімнастыка праводзілася ў суправаджэнні вершаў на беларускай мове.


Дзеці вывучылі пальчыкавую гімнастыку "Раз, два, тры, чатыры, Зайчык вушкі натапырыў".

Пазнаёміліся з лічылкай "Ката грамаце вучылі", гулялі ў беларускую гульню "Гарлачык".


На прагулках дзеці любаваліся прыгажосцю восеньскай прыроды, выконвалі працоўныя даручэнні, замацоўвалі назоўнікі, прыкметы і дзеянні на роднай мове.


Свае ўражанні дзеці адлюстравалі ў калектыўнай аплікацыі "Восеньскае дрэва".


Выхавальнікі знаёмілі дзяцей з прымаўкамі і прыказкамі на беларускай мове. Папоўнілі цэнтр "Куточак Радзімы".


Для бацькоў былі аформлены папкі з метадычнымі рэкамендацыямі.


На тыдні беларускай мовы ў сярэдняй групе выхавацель чытаў дзецям беларускія казкі, гуляў у гульні: "Размаўляем па-беларуску", "Сімвалы Беларусі", у рухомую гульню "Кот і мышы".


У групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення былі праведзены: літаратурны вечар, прысвечаны творчасці Янкі Купалы, і гутаркі "Мая Радзіма - Беларусь", "Мая маленькая Радзіма - Белавежскі". Выхаванцы гулялі: у рухавыя гульні са слоўнымі прыгаворамі "Бярозка", "Шэры кот",  у дыдактычныя гульні "Скажы наадварот", "Дзе што знаходзіцца", "Паслухайце і паўтарыце", адгадвалі "загадкі-рыфмаванкі". 


Дзеці старэйшай групы разам з выхавальнікам гулялі ў гульні з гукамі; замацоўвалі назвы посуда на беларускай мове ў дыскусіі "Размаўляем па-беларуску. Посуд старажытны і сучасны"; тлумачылі прыказкі пра працавітасць; вывучылі на памяць верш Я. Купалы "Восень". У групе быў праведзены інтэграваны занятак (развіццё беларускага маўлення і лепка) "Пірагі пшанічныя - пірагі выдатныя". Мэта занятка: прылучаць дзяцей да вуснай народнай творчасці; даць паняцце, што хлеб - асноўная ежа беларусаў; замацаваць назвы мучных вырабаў на беларускай  мове.


 

 08.05.2024  9 мая - День Победы

подробнее...

 


 

Почтовый адрес: 225078, Брестская область, Каменецкий район,

агрогородок Беловежский, ул.Ленина, 5.

Адрес электронной почты: du-bel@kamenec.edu.by

Контактный телефон:  (801631) 42 995, 42 996.

Свидетельство о государственной регистрации от 15 декабря 2009 года №290980260

 

Кого боги хотят покарать, того они делают педагогом. (Сенека)