МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ОТДЕЛ ПО ОБРАЗОВАНИЮ КАМЕНЕЦКОГО РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ "БЕЛОВЕЖСКИЙ ДЕТСКИЙ САД"

Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

адмін сайта

 

© copyright

 


15.02.2021

Размаўляем па-беларуску разам

Навучанню беларускай мове , авалоданню яе багаццем, азнаямленню з беларускай нацыянальнай культурай надаецца вялікае значэнне ў нашым дзіцячым садзе. Ужо стала традыцыяй праводзіць у групах дні роднай мовы (у панядзелак). Педагогі стараюцца зрабіць гэты дзень асаблівым, выкарыстоўваюць розныя формы і метады ўзаемадзеяння з дзецьмі. 

У чарговы дзень беларускай мовы выхаванцы групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы пабывалі на экскурсіі ў "Сялянскай хатцы" з мэтай развіцця цікавасці да нацыянальнай культуры; удакладнілі ўяўленні аб беларускіх народных промыслах (ткацтва, ганчарства, саломапляценне, разьба па дрэве). З выхавальнікам дзеці пагутарылі на тэму "Мінск - сталіца нашай Радзімы", пашырылі і замацавалі  прадстаўленні пра сталіцу, яе славутасцях. Вельмі падабаецца хлопчыкам і дзяўчынкам дыдактычная гульня "Адкажы па-беларуску", якая развівае ўменне разумець родную гаворку і размаўляць па-беларуску . На прагулцы дзеці пагулялі ў народныя гульні : "Мароз - чырвоны нос", "Шэры кот".

У старэйшай групе выхавальнікам Саўчук Анастасіяй Мікалаеўнай быў праведзены занятак  "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" , тэма "Транспарт". Задачы: практыкаваць у складанні сказаў па малюнках; развіваць уменне параўноўваць розныя віды транспарту, знаходзіць адрозненні і агульнае, класіфікаваць транспарт; працягнуць знаёмства з прадпрыемствамі прамысловасці Беларусі (Мінскі аўтамабільны завод, Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна); фарміраваць навыкі правільнага і выразнага вымаўлення гукаў; выхоўваць павагу да людзей, якія працуюць на транспарце, і правілы паводзін у транспарце.

 

 15.05.2024  Международный день семьи

больш падрабязна ...

 

 10.05.2024  День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

больш падрабязна ...

 

 08.05.2024  9 мая - День Победы

больш падрабязна ...

 


 

Почтовый адрес: 225078, Брестская область, Каменецкий район,

агрогородок Беловежский, ул.Ленина, 5.

Адрес электронной почты: du-bel@kamenec.edu.by

Контактный телефон:  (801631) 42 995, 42 996.

Свидетельство о государственной регистрации от 15 декабря 2009 года №290980260

 

Нынешний школьный аттестат удостоверяет только, что его обладателю хватило способности выдержать столько-то лет школьного обучения. (Лоренс Питер)